Гурт «Мутнаевока» запісаў альбом, які называе рок-опэрай (аўдыё)
4323 / 0
19.05.2014

Гурт «Мутнаевока» запісаў альбом, які называе рок-опэрай (аўдыё)

Другі поўнафарматны дыск каманды завецца «Дзень незалежнасьці».

У альбом увайшло 14 трэкаў. Адзін зь іх — «Драпежная котка» гурт прадставіў у актуальным туры аўдыёчарту на Tuzin.fm. Агулам жа, як зазначае лідэр гурта Яўген Змушка, альбом гучыць, як маленькая рок-опэра, са шчыльна зьвязанымі між сабой часткамі. Агулам жа пра ідэю дыску музыка кажа так: «Ідэя ў тым, каб вывесьці ўсіх прыгнечаных — падлеткаў, дарослых, людзей сярэдняга ўзросту, летуценьнікаў, авантурыстаў, усіх тых, хто жыве кожнае імгненьне і дыхае поўнай грудзьдзю, — да прасьвятленьня, даць больш сілы і прасторы і дапамагчы раскрыць уласны патэнцыял. Песьні пра любоў, песьні пра бога, песьні пра разьбітыя мроі і надзеі, ну, і пра тое, што нас усіх аб’ядноўвае».

Музыкі падкрэсьліваюць, што ў назву дыску «Дзень Незалежнасьці» не ўкладалі аніякага палітычнага падтэксту і наогул у іх творчасьці няма ані слова пра палітыку.

Жывая прэзэнтацыя дыску пройдзе 22 траўня ў клюбе Re:Public.

Спампаваць альбом можна на Ultra-Music.

Tuzin.fm