![Naka не паедзе на «Басовішча», але сыграе на плошчы Свабоды (відэа)](/images/2176_zhamerun_240x240.jpg)
Naka не паедзе на «Басовішча», але сыграе на плошчы Свабоды (відэа)
Фаварыт сёлетняга конкурсу вымушаны адмовіцца ад удзелу ў фэсьце.
«Прычыны чыста тэхнічныя, цалкам сабраць склад у гэты дзень мы проста ня можам», — патлумачыла Tuzin.fm Наста Шпакоўская і выказала спадзеў, што яе гурту знойдзецца месца ў праграме наступнага фэстывалю. Naka трапіла ў чацьвёрку найлепшых у адборы на сёлетняе «Басовішча» і лічылася фаварытам конкурсу.
Цяпер гурт працуе над запісам беларускамоўнага альбому, рэліз якога заплянаваны на восень-2015, таму ў прынцыпе аддаў перавагу студыйнай працы, а не жывым выступам. Адно з выключэньняў Шпакоўская зробіць 26 чэрвеня — Naka ў фармаце «piano» падтрымае сваім выступам фіналістаў конкурсу «Засьпявай 2.0» — украінскі гурт «Колір». Канцэрт адбудзецца на тэрасе кавярні Chill-Out на плошчы Свабоды ў Менску. Квіткі ўжо ў продажы.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ