Выйшаў новы альбом Вайцюшкевіча «Наша песьня» (аўдыё)
У новы дыск Зьмітра Вайцюшкевіча і WZ-orkiestra ўвайшлі 12 песень, напісаныя на вершы Ўладзімера Някляева, Лявона Вольскага, Адама Русака, Яцэка Качмарскага, Сержука Сокалава-Воюша, Натальлі Арсеньневай.
Альбом пераважным чынам складаецца з ужо вядомых песень у новых вэрсіях. Вайцюшкевіч перарабіў на новы лад «Я нарадзіўся тут», «Палянэз», «Сьцяг», «Красуню-вясну» і «Магутны Божа». Менавіта ў такім гучаньні бачыць сёньня артыст гэтыя гіты. Са словаў Вайцюшкевіча, альбом «Наша песьня» мае агульную канцэпцыю і сумяшчае два сьветы — клясыку і сучаснасьць. Невыпадковы і парадак трэкаў. «Тут ёсьць галоўны герой — ён нараджаецца, жыве на гэтай зямлі, вядзе змаганьне, стамляецца ад яго, але не скараецца, вядзе размову з самім сабой, а пры канцы прызнаецца — няма таго, што раньш было», — распавядае Зьміцер і падкрэсьлівае, што нягледзячы на такі агульны лёгкі сум, гэтая праца мае аптымістычны пасыл. Таму і названы альбом «Наша песьня». Маецца на ўвазе якраз тая песьня, якую не задушыш і не забьеш.
Альбом запісваўся зь перапынкамі ажно 5 гадоў у студыі «Куба». Запісам, зьвядзеньнем і майстарынгам займаўся Эдуард Іваноў. Удзел у запісе ўзялі ўдзельнікі WZ-orkiestra Алег Івановіч, Аляксандр Шувалаў, Андрэй Лабчэўскі, Вячаслаў Сяргеенка, Андрэй Сапоненка, Віталь Ямуцееў, а таксама запрошаныя музыкі — Канстанцін Гарачы, Зьміцер Ціхановіч, Сяргей Трухановіч. Concordia Choir пад кіраўніцтвам Галіны Казіміроўскай адмыслова для гэтага альбому выканаў «Палянэз». Першую кампазыцыю для альбому запісаў фальклёрна-этнаграфічны ансамбль «Неруш» пад кіраўніцтвам Валянціны Гладкай, а новая вэрсія твору «Магутны Божа» зробленая пры ўдзеле камэрнага аркестру.
Набыць дыск можна праз сайт Prastora.by.
Tuzin.fm
ТРЭК-ЛІСТ
1. Мой край музыка Яўген Ціхановіч, словы Адам Русак;
2. Я нарадзіўся тут музыка і словы Лявон Вольскі;
3. Я люблю бярозку музыка Юрый Семяняка, словы Адам Русак;
4. Красуня-вясна музыка Зміцер Вайцюшкевіч, словы Уладзімір Някляеў;
5. Сцяг музыка Зміцер Вайцюшкевіч, словы Уладзімір Някляеў;
6. Жыве Беларусь музыка Зміцер Вайцюшкевіч, словы Уладзімір Някляеў;
7. Муры словы Яцэк Качмарскі (Jacek Kaczmarski) на аснове музыкі Люіса Ляка (Lluis Llach);
8. Лісоўшчыкам музыка Зміцер Вайцюшкевіч, словы Міхась Чарняўскі;
9. На дальняй старане музыка Зміцер Вайцюшкевіч, словы Уладзімір Някляеў;
10. Паланэз музыка Міхал Клеафас Агінскі, словы Сяржук Сокалаў-Воюш, апрацоўка для хору Галіна Казіміроўская;
11. Вераніка музыка Ігар Лучанок, словы Максім Багдановіч;
12. Магутны Божа музыка Мікола Равенскі, словы Наталля Арсеннева.
Не пампуе... :(
PS пампуе ! :)
Дзякуй ! Мы будзем жыць тут.
КАМЕНТАВАЦЬ