Аляксею Церахаву — 40!
2524 / 1
08.11.2013

Аляксею Церахаву — 40!

8 лістапада свой дзень народзінаў спраўляе Аляксей Церахаў — адзін з найлепшых беларускіх кліпмэйкераў.

Кожны кліп Аляксея Церахава — гэта падзея ў беларускім відэамастацтве. У 1996 годзе ён стварыў пры дапамозе фотаапарата «Зэніт» свой першы ролік «Ау» (разам з Максімам Тыменькам) — на песьню «Ляпіса Трубяцкога», што гучала тады з кожнага музычнага шапіку. З кожнай новай працай крэатыву толькі болела. «Ляпісаўскую» жа «Розочку» Церахаў з Тыменькам зьнялі на 30 фотаапаратаў ФЭД, а для кліпа ТТ-34 ён скарыстаў здымкі Пэнтагону і ваенна-паветраных сілаў ЗША. Самая ж знакавая праца і ня толькі для Аляксея, і для ўсяго айчыннага кліпмэйкерства — гэта безумоўна «Капітал» усё тых жа «ляпісаў», якая сабрала дзясяткі ўзнагародаў у Расеі ды па ўсёй Эўропе. Праўда вось па белТВ ён так і ня быў паказаны праз прысутнасьць у ім Ахмадзінэджада, Чавэса і кіраўніка Беларусі.

Пяць гадоў таму Церахаў перабраўся жыць у Канаду, але сувязі зь Беларусьсю не губляў. Ён зрабіў яшчэ некалькі працаў для «ляпісаў» ды зьняў колькі кліпаў для замежных артыстаў. Сярод яго самых пасьпяховых твораў апошніх гадоў — кліп для гурта Gogol Bordello на песьню Pala Tute

Tuzin.fm. віншуе Аляксея і зычыць яму папаўняць сваю відэагарафію яшчэ як мінімум 100 гадоў :)

Tuzin.fm, фота — Юлія Ружачка, gazetaby.com

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    11.11.2013 / 18:58

    Дарэчы, апошняя праца Церахава. Кліп для нямецкага поп-выканаўц Adel Tawil
    Зірнуць тут можна - http://vimeo.com/76300911

  • КАМЕНТАВАЦЬ