
Арганістка Ксенія Пагарэлая дала канцэрт у саборы Нотр-Дам (ДАДАЛОСЯ АЎДЫЁ ВЫСТУПУ)
Упершыню ў гісторыі нашай музыкі беларускі арганіст выступіў у Саборы Парыскай Божай Маці.
Канцэрт беларускай арганісткі рыхтаваўся чатары гады. Доўгі час разглядалася праграма і біяграфія спадарыні Ксеніі. Пра дату выступу ёй паведамілі за год да падзеі. Канцэрт доўжыўся 38 хвілінаў у вялікай залі сабору, у якім мараць выступіць музыкі з усяго сьвету. На ім прысутнічала каля 2000 чалавек. Гралася перадусім клясыка. У праграме быў і сучасны беларускі твор — «Малітва» Ганны Кароткінай з цыклю «Фрэскі» для аргана. Пра падрабязнасьці выступу Ксенія Пагарэлая распавяла Алесю Аркушу ў інтэрвію «Радыё Рацыя». Арганістка зазначыла, што хоць канцэрт у Нотр-Даме не аплочваецца, яна будзе імкнуцца выступіць у гэтым месцы яшчэ раз.
Ксенія Пагарэлая ўжо 28 гадоў як зьяўляецца арганісткай полацкага Сафійскага сабору. Яна дала безьліч канцэртаў па Эўропе. У найбліжэйшы час музычную славутасьць можна пачуць на адкрыцьці 20-га міжнароднага фэстывалю арганнай музыкі «Званы Сафіі» 1 лістапада, які пройдзе ў канцэртнай залі Сафійскага сабору.
Са згоды спадарыні Ксеніі зьмяшчаем аўдыёзапіс яе выступу ў Парыжы для наведнікаў Tuzin.fm
Tuzin.fm, фота з cтаронкі Ксеніі Пагарэлай
Фотка цёмная нейкая... твару арганісткі-та не відаць.
Галоўнае - момант зафіксаваны. А як трэба добрае фота, дык паязджайце ў Полацак, Максім, ды сфатаграфуйце:)
КАМЕНТАВАЦЬ