«Кашлаты Вох» прадставіў новы EP: «Мы разбураем сьцены, межы і розумы» (прэм’ера)
Музыкі называюць рэліз «Цябе/Падарунак» ня проста сынглам, а інтымнай споведзьдзю для ўсіх.
Гурт «Кашлаты Вох» ад часу выхаду сынглу «Цуд-зуд» паўтара году не паказваў новы матэрыял у выглядзе рэлізаў. Лідэр каманды Вячка Красулін нават распусьціў гурт, але працы над матэрыялам не перапыняў. «За гэты час вакол гурта сабралася выбітная кампанія аднадумцаў, якія і ня супраць узлабнуць амаральную музычку, з-за якой нашы выступы забаранілі на некаторых фэстах, — кажа Вячка. — Мы разбураем сьцены, межы і розумы. Наш новы сынгл пра ўзаемаадносіны полаў, пра сапраўднае каханьне і перажываньні, якія заўжды прысутнічаюць побач. Гэта інтымная споведзь. Для ўсіх».
У сынгл «Цябе/Падарунак» увайшлі дзьве новыя песьні і адзін бонусны трэк — інструмэнтальная вэрсія «Цябе». «Гэтыя песенькі запісвалі выдатныя асобы беларускага андэграўнду: Александзер, Алоха, Нікалас, Сьліп, Вячка і генэрал запасу Васіль Мікалаіч. Дзякуем Пецю Слуцкаму, бо музыка песьні „Цябе“ належыць яму і яго мазгам, а таксама пальцам», — кажуць музыкі з нагоды прэм’еры. Матэрыял быў запісаны на студыі «Каўчэг» гукарэжысэрам Андрэем Лысовым, а вокладку да сынглу намаляваў Ягор Арцюхоў.
Tuzin.fm
Норм чуваки. Милые и ванильные))) Музычка ништяккккккк...... (Сатана по имени Иисус)
Кашлатикиииииии спасибо вам за песни) Вы молодцы) Продолжайте в том же духе) Вы лучшие)
ЛЮДИ!!! БОЛЬШЕ ВАМ КАШЛАТОСТЕЙ! ВОХ! ВОХ! ВОХ!
ЗдороФские ребята, хорошая музыка!) Неплохие текстики, если в них внимательно вдумываться,можно такооого надумать!!))) Успехов Вохам!! Ждем концертов и новых песенак!!) Больше трээшшаа)) меньше "паламатасцэй")!)
.......................................
Усiм Вох!)
Бодренько, понравилось. Пишите еще:)
Гэта рок'н'рол, дзетка! Чакаем новых твораў! Працягвайце пісаць убойныя песні!
КАМЕНТАВАЦЬ