Сярога прадставіць свой рэп-кор праект «Туфлі гну» ў Менску (відэа)
Першы канцэрт гурта прызначаны на 19 верасьня ў Палацы спорту.
«Туфлі гну» — адзін з самых моцных альтэрнатыўных праектаў мінулага году. Яго стварыў Сяргей Пархоменка (Сярога) разам з гітарыстам гурта ТТ-34 Сяргеем «Дамавым» Кузьмянковым. Музыкі запісалі дэбютны альбом з 7 песень «Готов к труду и обороне», кожная зь якіх атрымала сваё відэаўвасабленьне. «Пархоменка пяе так, нібы бачыў пекла. Лютасьць, нянавісьць, жорсткасьць і жарсьць, зь якою падаецца матэрыял, можа ўразіць нават самых гарачых», — пісаў па выхадзе рэлізу Tuzin.fm. Другі альбом ужо на падыходзе — матэрыял цяпер на стадыі зьвядзеньня.
Сярога абраў Менск для першага канцэрту «Туфлі гну». Выступ заплянаваны ў межах Тату-фэсту, які пройдзе 19 верасьня ў Палацы спорту. У жывым складзе гурта задзейнічаныя музыкі з розных краінаў і гарадоў, на сцэне перад публікаю яны зьбяруцца ўпершыню.
Сачыць за навінамі праекту можна праз афіцыйную суполку.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ