На MensFest-2015 вернецца конкурс. У хэдлайнэрах — Zolki band, TT-34 і ўкраінцы Jinjer
Штогадовы фэстываль пройдзе сёлета 24 і 25 кастрычніка ў Берасьці.
Лайн-ап фэсту абвяшчаецца паступова. Арганізатары заяўляюць, што сёлета вырашылі засяродзіцца на самых актуальных гуртах беларускай і ўкраінскай цяжкай сцэны. «Мы будуем праграму так, каб субота і нядзеля былі раўнапраўнымі па складзе і наведнікі маглі атрымаць сапраўдны рокавы ўік-энд», — заяўляе арганізатар фэсту Зьміцер Назараў. Ужо вядома, што на сцэну выйдуць такія гурты, як ТТ-34, Zolki band, TerraKod, Rise in Rage, Exist-М, а таксама госьці з украінскай Горлаўкі — гурт Jinjer, вядомы праз сваю харызматычную вакалістку Тацяну Шмайлюк.
Гэты фэст будзе адметным таксама конкурсам, які пройдзе другі раз (у першым, у 2011 годзе перамогу атрымаў TerraKod). Сёлета ў ім возьме ўдзел 5 гуртоў зь Берасьцейшчыны — Charles Mellow, Sandglass, Ingrin, яшчэ дзьве каманды цяпер абіраюцца. У якасьці прызу за перамогу ў MensFest-2015 абяцаецца: запіс ЕР (1-е месца), распрацоўка брэнд-буку (2-е месца), фотасэт (3-е месца).
Сачыць за навінамі MensFest-2015 можна праз афіцыйную суполку УК/FB.
Відэа. Saint Gooseberry — Partyzanskaja [N.R.M. Cover] (live at Men's Fest 2012)
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ