«Крамбамбуля» прадстаўляе свой Сьцяг і Пашпарт ды ладзіць «партызанскую сустрэчу» ў Менску
2658 / 0
02.11.2015

«Крамбамбуля» прадстаўляе свой Сьцяг і Пашпарт ды ладзіць «партызанскую сустрэчу» ў Менску

Музыкі дадуць аўтограф-сэсію і прадставяць новую атрыбутыку гурта ў краме «Symbal.by».

Сустрэча адбудзецца 3 лістапада. У менскай краме «Symbal.by» адбудзецца перадканцэртная прэзэнтацыя новага альбому «Чырвоны штраль», а таксама атрыбутыкі гурта: партызанскіх цішотак, торбаў, сувэніраў, сьцяга і пашпарту беларускага партызана, якую распрацаваў дызайнэр Ігар Назаранка. На прэзэнтацыі можна будзе таксама набыць квіткі на канцэрт у Вільні ды атрымаць аўтографы ад Лявона Вольскага і музыкаў гурта «Крамбамбуля».

Пачатак сустрэчы ў 19:00. Месца сустрэчы: крама «Symbal.by» (Мінск, пр-т Незалежнасьці, 58, 3 паверх Маскоўска-Венскага гандлёвага цэнтру).

Выдаўцы папярэджваюць, што ўсе рэчы выпушчаныя абмежаваным тыражом. Набыць можна будзе ўпершыню на сустрэчы 3 лістапада, потым на канцэрце 7 лістапада ў Вільні. Калі нешта застанецца, то зьявіцца ў самой краме «Symbal.by».

Tuzin.fm, фота Арт-сядзіба