Шпакоўская, Памідораў і Пукст зьняліся ў новым кінапраекце Кудзіненкі
2754 / 0
18.11.2015

Шпакоўская, Памідораў і Пукст зьняліся ў новым кінапраекце Кудзіненкі

Рэжысэр таксама выкарыстаў у якасьці саўндтрэку музыку Аляксея Варсобы і «Дай дарогу!».

Новы кінапраект Андрэя Кудзіненкі завецца «Хранатоп». Ён складаецца з шэрагу навэлаў, якія зьнялі розныя рэжысэры. Сярод іншага, у стужцы ў якасьці актораў задзейнічаныя Наста Шпакоўская, Аляксандар Памідораў, Сяргей Пукст. Пукст, а таксама Сяргей Канановіч і Аляксей Варсоба адмыслова да гэтага праекту напісалі музыку, у адной з навэлаў таксама выкарыстоўваецца песьня гурта «Дай дарогу!». «Падобнага нашаму праекту я яшчэ ня бачыў. Гэта міталягічныя гісторыі пра сучаснасьць — я называю гэта „беларускі дзэн“. Мы вітаем радыкалізм, мінімалізм, антыцэнзуру. Цяпер запатрабаваныя кароткія і сэрыяльныя рэчы, таму кожная гісторыя ў нас цягнецца ня больш за 7 хвілінаў», — сказаў рэжысэр у камэнтары для Tuzin.fm.

Кадар зь фільму

Кінапраект Андрэя Кудзіненкі быў прэзэнтаваны на кінафэстывалі «Лістапад», а да гэтага здабыў посьпех на расейскім кінафэсьце «Кінашок», дзе ўзяў Гран-Пры і стаў ляўрэатам польскага кінафэсту «Sensacyjne Lato Filmów». Праца над фільмам працягваецца і надалей, плянуецца зьняць яшчэ шэраг навэлаў.

Tuzin.fm, фота з сайту МКФ «Лістапад»