
«Фляус и Кляйнн»: «Па-беларуску нашы песьні гучалі дзіўнавата» (аўдыё)
Пераможцы «Басовішча-2007» нагадалі пра сябе новым альбомам, які быў запісаны яшчэ чатыры гады таму.
«Раство — найлепшы час, для таго, каб рабіць падарункі. Таму мы вырашылі паказаць наш альбом менавіта цяпер для ўсіх тых, каму цікавая наша творчасьць», — сказаў Tuzin.fm басіст гурта з Наваполацку Аляксандар Верны. Рэліз мае назву «Тестирование потустороннего гидровелосипеда в многомерном пространстве» і ўключае 14 песень. Матэрыял быў запісаны ў пэрыяд 2008—2011 гадоў у студыях Масквы, Кіева і Менску. Неўзабаве пасьля гэтага гурт перапыніў сваё існаваньне. Аляксандар цяпер жыве ў Менску, грае ў якасьці сэсійнага музыкі ў шэрагу камандаў. Вакаліст «Фляўса» Сяргей Валодчанка жыве ў Наваполацку, захапляецца квантавай фізыкай і піша вершы. Музыкі не выключаюць, што іх гурт можа аднавіць сваю дзейнасьць.
Альбом цалкам расейскамоўны, хоць для ўдзелу ў фэсьце «Басовішча-2007» каманда пераклала сваю праграму на беларускую і ўзяла галоўны прыз. «Адна справа перакласьці, другая — данесьці гэта да слухача, каб гэта глядзелася шчыра і сумленна. А нашы песьні, напісаныя на расейскай, а потым перакладзеныя на беларускую, гучалі, мякка кажучы, дзіўнавата. Ды і для Сярожы гэта было неўласьціва, як для выканаўцы. Нараканьняў з нагоды мовы выкананьня не разумею, бо гэта індывідуальны момант».
Цікава, што сярод прыхільнікаў гурта апынуўся Лявон Вольскі. Сьпявак нават запісаў відэазварот з нагоды выхаду альбому «Тестирование потустороннего гидровелосипеда в многомерном пространстве».
Tuzin.fm
Ребята! Один из самых приятных и точно самый неожиданный релиз для меня за этот год. Вы были одной из моих любимых групп РБ с того самого момента, как я узнал о вас. Такими и остаетесь! :)
Які ў ім сэнс без магчымасьці спампаваць?
Мы ставім плэер soundcloud, бо лічым яго найлепшым як для азнаямленьня з матэрыялам. Калі хочаце набыць дыск альбо спампаваць - шукайце як гэта зрабіць праз афіцыйныя суполкі гурта
Сэнсавы змест альбома характарызуецца словам "нiабчым", аранжыроукi, крэатыунасць - словам "нiяк". У вынику маем надзвычай добры да актуальны поп-альбом, вiншую хлопцау и усiх аматарау такой музыкi!
А мы тут зацікавіліся гэтым прафесіяналам клавіятуры, якому ўсё дрэнна, і паслухалі ягоны гурт Тэлепорт. І прыйшлі да высновы, што гэта слабая музыка, бяз стрыжня, блуканне між нотамі і, як адзначыў ягоны гітарыст белочь стрелочь, ніабчым, ніяк. Моська, займайцеся развіццём уласнага мастацкага густу і менш выказвайце свае 2 капейкі.
как пел Цой- эй прохожий проходи...уж простите но Телепорт точно нельзя включать в обойму - никак, ни о чем. Телепорт скорее - не для всех и сразу обо всем. Ну а ФиК все-таки это - просто, тыц-тыц, ну и по тексту странновато...а значит ФиК - для поп-коллектив для всех, что является нынче трендом.
Стварыць простае тыц-тыц часам нашмат больш складаная творчая задача, чым гульня ў 60я любымі нотамі, як Тэлепорт.
ну и за словами надо следить высказываемыми в сторону конкретного человека. с чего вы решили, что можете говорить кому меньше высказываться а кому больше?
"Моська, займайцеся развіццём уласнага мастацкага густу і менш выказвайце свае 2 капейкі." говорит о присущей вам быдло-культуре.
Гэтае выказваньне аб тым, што ў сваім воку і бервяна ня бачна. Песьні Сергеюка (гурт "Міп-бэнд") таксама былі паслуханыя. Яўген, не крыўдуйце, але лепей заставайцеся крытыкам. У вас ліць дзярмо атрымліваецца лепей, чым займацца творчасьцю.
ну если бы мы знали лично ваши заслуги в творчестве, несомненно бы их оценили, а пока вывод- вы довольно трусливый, ограниченный во взглядах, ущербный в оценке и довольно бестактный Неизвестный. Представьтесь)
КАМЕНТАВАЦЬ