«Ілюжан» выклалі ў сеціва першую частку CD-трылёгіі «Ці чуеш» (аўдыё)
Музыкі прадставілі свой дэбютны альбом, над якім працавалі некалькі гадоў.
У рэліз увайшло 6 песень, вытрыманых у фольк-рокавым кірунку. Альбому папярэднічаў сынгл зь дзьвюма песьнямі, які музыкі прадставілі на Tuzin.fm на чатырохгодзьдзе каманды ў лістападзе. «Што мы хацелі сказаць гэтым альбомам? Прыблізна тое ж, што б сказалі вам травы ды дрэвы, птушкі ды ручаі, што стаяць, бягуць, растуць і гнязьдзяцца ў гэтай зямлі. Дзеці — бацькі — унукі. Гэта не храналёгія, гэта мэтафізычны стан кожнага з нас. Тут песьні не пра каханьне. Тут песьні пра Любоў. Яны не даюць надзеі, яны мацуюць веру», — гэтак прадстаўляе альбом вакалістка «Ілюжан» Кацярына Аліхвер.
Ужо вядзецца праца над другой і трэцяй часткамі альбому, якія будуць стылістычна адрозныя ад гэтага дыску.
Спампаваць трэкі ў добрай якасьці і аддзячыць музыкам можна будзе на іх старонцы Bandcamp.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ