
Autonomicon прэзэнтуе міньён пра Шыву, які прызямліўся ў Гародні (аўдыё)
Гарадзенскі гурт прадстаўляе на Tuzin.fm свой новы рэліз «Kali», куды ўвайшлі дзьве песьні.
Лідэр Autonomicon Дэн Трусаў кажа, што яго новыя песьні — гэта спроба ўсьвядоміць сябе ў сучаснасьці і зірнуць на тое, што адбываецца з мэтафізічнага пункту гледжаньня. Песьня пра Шыву невыпадкова перагукаецца з назвай раману Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»: «Гэты твор зьявіўся пад уплывам нядобрых думак наконт таго, што мы жывем у дзіўны час, калі нас атачае шмат несапраўднага, падробленага і чужога, калі Шыва замест Ісуса. У індуізьме гэты час завецца Калі-Юга», — распавядае Дэн. Другі трэк «Дрыгва сапіенс» паводле задумы яго аўтараў ёсьць антыподам першага. «Тут беларускі мікракосм паказаны як частка агульнага плянэтарнага лемаўскага Салярысу, толькі са сваёй спэцыфікай», — сьцьвярджае лідэр Autonomicon.
Запіс адбыўся на гарадзенскай студыі «Пагост Рэкардз». Аранжыроўкі песень зрабіў Яўген Герасімчук, у запісе паўдзельнічала таксама запрошаная вакалістка Лола, а на другім трэку быў задзейнічаны сяброўскі хор, які начытаў мантру пры канцы.
Яшчэ: «Менск-непераменск». Гарадзенцы з Autonomicon сьпелі пра цёмны бок сталіцы
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ