Postoronnih Net: «Галоўнае — не спазнаць, што ёсьць вайна» (аўдыё)
Гурт «Postoronnih Net» прадставіў на Tuzin.fm песьню «Разам». Музыкі напісалі яе ў спадзеве, што ані нашае пакаленьне, ані наступныя, не спазнаюць, што ёсьць вайна.
«Postoronnih Net» заснаваліся ў 2012 годзе ў Мар’інай Горцы. З таго часу актыўна канцэртуюць і запісваюцца. Нядаўна выйшаў другі альбом каманды, названы «Дети солнца», у які ўвайшла ў тым ліку першая песьня каманды, напісаная на беларускай мове. «Ад гэтага моманту і надалей мы зьбіраемся пісаць песьні па-беларуску і даносіць да сваіх слухачоў хараство нашай мовы», — кажуць музыкі. Песьня завецца «Разам». «Postoronnih Net» называюць яе заклікам да еднасьці. «Мы перакананыя, што толькі разам мы зможам пераадолець усе цяжкасьці. Гэта яшчэ і падзяка нашым продкам за мірнае неба над галавой і надзея, што нашы дзеці ніколі не пазнаюць, што такое вайна», — тлумачыць адзін з аўтараў кампазыцыі Дзьмітры Сарычаў.
У межах прэзэнтацыі свайго альбому, гурт зьбіраецца даць шэраг канцэртаў у Беларусі і Расеі, дамоўлена таксама на тур па ўкраінскіх гарадах. Сачыць за навінамі каманды можна праз афіцыйную суполку.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ