Аляксандар Кульлінковіч ачоліў групу «Вэлясыпэдыстаў» (+відэа першага канцэрту)
4309 / 0
19.04.2016

Аляксандар Кульлінковіч ачоліў групу «Вэлясыпэдыстаў» (+відэа першага канцэрту)

У сваім сайд-праекце лідэр Neuro Dubel мае намер пад мінімальнае музычнае суправаджэньне выконваць свае малавядомыя песьні, напісаныя з чвэрць стагодзьдзя таму.

Акрамя ўласна Кульлінковіча ў праект уваходзяць Дзяніс Кукоўскі (вакал, гітара) і Яўген Броўка (вакал, джамбей). «Вэлясыпэдыстаў» прадстаўляецца, як група адзінадумцаў, якая выконвае акустычныя варыянты песень Neuro Dubel. «Асноўны акцэнт робіцца на песьні зь ліхіх 90-х, якія прыхільнікі „дзюбелей“ або чулі даўно, але дакладна не жыўцом, або ня чулі наогул. У асноўным гэта тыя творы, якія ўвайшлі ў раньнія, хатнія альбомы гурта. Таксама выконваецца і частка сучасных гітоў, але ў пераробленым варыянце, адмыслова для аматараў выпіць і паплакаць», — сказаў у камэнтары для Tuzin.fm Аляксандар Кульлінковіч.

На сваіх выступах музыкі зьбіраюцца ствараць атмасфэру, набліжаную да сямейнай — нібы песьні граюцца на кухні. Адпаведна часу выдаткоўваецца багата, як на сьпевы, так і на размовы ды піцьцё піва. У сеціве зьявіўся запіс першага канцэрту «Вэлясыпэдыстаў», які прайшоў у клюбе ili.

Tuzin.fm