У лідэрах прэміі Rock Profi-2016 — Re1ikt і Brutto (сьпіс намінантаў)
2136 / 0
18.05.2016

У лідэрах прэміі Rock Profi-2016 — Re1ikt і Brutto (сьпіс намінантаў)

Абвешчаныя намінанты беларускай прафэсійнай музычнай прэміі Rock Profi 2016, уручэньне якой адбудзецца 26 траўня.

Часьцей за ўсіх — у чатырох зь пяці намінацыяў — згадваюцца гурты Brutto і Re1ikt: «Найлепшы альбом», «Найлепшы запіс», «Найлепшая песьня» і «Артыст году». Тры намінацыі ў гурта «Серебряная свадьба», дзьве — у Shuma. Арганізатары прэміі Павал Юрцэвіч (студыя «Осмас», клюб ili) і Зьміцер Безкаравайны (Experty.by) паведамляюць, што агулам былі разгледжаны 45 альбомаў, а таксама 91 песьня, выдадзеная ў выглядзе самотнікаў і кліпаў з 1 студзеня да 31 сьнежня 2015 году. Сёлета ў межах Rock Profi пастаўлены рэкорд па колькасьці артыстаў, якія галасавалі. У галасаваньні ўзялі ўдзел 66 выканаўцаў, якія выдалі альбомы ў стылістыцы рок, індзі, альтэрнатыва ў 2013—2015 гадах.

Пераможцаў назавуць 26 траўня на цырымоніі ў клюбе ili. Прэмія будзе ўручацца чацьверты раз.

Намінанты Rock Profi-2016 (па альфабэце):

Найлепшы альбом: Brutto «Родны край», Кассиопея «Крестик», Re1ikt «Лекавыя травы», Shuma «Жніво».

Найлепшы запіс (прыз гукарэжысэрам): Андрэй Баброўка за Brutto «Родны край», Аляксандар Геліх за «Серебряная свадьба» «Музыка — всё!», Alexis Scorpio і Nick Cherny за Shuma «Жніво», Павал Сініла за Re1ikt «Лекавыя травы».

Найлепшая песьня: Brutto «Родны край», Крамбамбуля «Каб мы калі каму чаго», Re1ikt «Хадзіла галота», «Серебряная свадьба» «Adieu La Tete».

Дэбют году: Harotnica, NABR, Super Besse, Teleport.

Артыст году: Brutto, Дай дарогу!, Re1ikt, Серебряная свадьба.

 

Tuzin.fm

Тэгi: