BarRokka дэбютуе з самотнікам «Мяжа» (аўдыё)
Гурт на чале зь Лізаветай Леўчык прэзэнтаваў свой першы рэліз.
Першы студыйны запіс гурта быў прэзэнтаваны пасьля другога сольнага канцэрту, які адбыўся ў «Графіці» 31 траўня. Песьня «Мяжа» выдадзеная ў выглядзе самотніку і кліпу, які зьняў рэжысэр Іван Кашэўнікаў. «Гэта песьня пра каханьне, расстаньне і страту, але на самой справе ўсё нашмат глыбей. Ня думаю, што будзе правільна раскрываць увесь сэнс цалкам, бо тады яна страціць усю магію і чараўніцтва, якое і прымушае слухачоў выпрабоўваць пачуцьці», — сказала ў камэнтары Tuzin.fm Лізавета Леўчык.
Гурт BarRokka паўстаў пры канцы 2015 году. У сваёй музыцы выкарыстоўвае клявішы, акардэон, кантрабас ды бубны. Мае матэрыял на поўнафарматны альбом, над якім цяпер і вядзецца праца ў студыі.
Tuzin.fm, фота violex.info
КАМЕНТАВАЦЬ