2169 / 0
27.11.2013

У Воршы таксама забаранілі Вайцюшкевіча

Сьпявак меўся выступіць у музэі Ўладзімера Караткевіча з праграмай на вершы паэта.

Выступ Вайцюшкевіча меўся быць прымеркаваны да 83-годзьдзя клясыка беларускай літаратуры. Зьміцер мае цэлую праграму на вершы паэта, таму яго запрасілі з канцэртам у музэй Караткевіча. Аднак, за дзень да імпрэзы яна была адмененая. «Забарона не ініцыявана нашымі чыноўнікамі ад культуры, такі загад магло аддаць толькі больш высокае кіраўніцтва», — паведамляе «Аршанскі рэгіянальны партал» са спасылкай на мясцовага арганізатара. Супрацоўнікі музэю тэрмінова вымушаныя былі падрыхтаваць іншую праграму з чытаньнем вершаў і праглядам фільмаў. 

Дагэтуль улады сарвалі ўжо выступ Вайцюшкевіча ў Полацку. У Менску выканаўца пазбаўлены магчымасьці даваць легальныя канцэрты ад часоў прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, калі ён адкрыта падтрымаў аднаго з кандыдатаў у прэзыдэнты, паэта Ўладзімера Някляева.

Tuzin.fm