Сяргей Міхалок у Гомелі: «Гэта толькі пачатак!» (відэа)
Гурт Brutto ўпершыню ў сваёй гісторыі выступіў на Радзіме. Канцэрт прайшоў 29 кастрычніка ў Лядовым палацы.
Да апошняга моманту былі сумневы — ці дазволяць выступіць камандзе Сяргея Міхалка ў Беларусі. Гэтая няпэўнасьць паўплывала на тое, што ня ўсе квіткі на гомельскі канцэрт былі рэалізаваныя — меркавалася прадаць 4000, па выніку прыйшло каля 3000 чалавек. Brutto сыгралі як песьні з сваіх альбомаў «Underdog» і «Родны край», так і шэраг гітоў з рэпэртуару «Ляпіса Трубяцкога». Адметна, што перад разагрэвам Brutto выступіў гурт Drum Ecstasy, лідэр якога Філ Чмыр неаднойчы прызнаваўся ў нянавісьці да беларускай мовы.
Пры канцы канцэрту Сяргей Міхалок падзякаваў арганізатарам і прыхільнікам і паведаміў, што Brutto мае намер выступіць і ў іншых гарадах Беларусі. «Мы ўдзячныя вам, нашы фанаты! Ваша згуртаванасьць, ваша сіла волі, вашы гарачыя сэрцы дапамаглі зрушыць зь месца гэтую скалу непаразуменьня і растапіць лёд адчужэньня. Дзякуючы вам, сталёвыя, дужыя, родныя людзі, Brutto вярнуліся дадому. І гэта было толькі пачатак! Brutto рухаюцца наперад! На чарзе новыя гарады і фэсты Рэспублікі Беларусь!» — сказаў са сцэны лідэр гурта.
Поўную вэрсію канцэрту можна паглядзець на «Радыё Свабода».
Tuzin.fm, фота nn.by
КАМЕНТАВАЦЬ