Аляксандар Памідораў: «Мне Майк паказваў акорды»
Аляксандар Памідораў і Міхей Насарогаў прадстаўляюць сумесную праграму «Майк і Мы» на канцэрце ў Санкт-Пецярбургу 2 лістапада, на радзіме лідэра гурта «Зоопарк», якому і прысьвечаная імпрэза.
Музыкі па чарзе выконваюць песьні Майка Навуменкі (у першым аддзяленьні) ды свае творы (у другім). «Майк і Мы» – не зусім праект. Гэта даніна павагі таму, хто ня проста паўплываў на рок-музыку ў СССР ды пасьля. Навуменка ўжо выхаваў тры, калі не чатыры, пакаленьня людзей, для якіх рок-н-рол ва ўсіх праявах гэта нешта большае, чым музыка», - заяўляюць выканаўцы. Менская прэм’ера праекту адбылася сёлета 25 жніўня ў Чырвоным двору на вуліцы Рэвалюцыйнай.
Цікава, што лідэр «Зоопарка» непасрэдным чынам паўплываў на пачатак музычнай кар’еры Памідорава пры канцы 80-х. «Я вельмі хацеў граць рок-н-рол і ня мог навучыцца. І навучыўся я ў Майка Навуменкі. Пасьля канцэрту «Зоопарку» у Камвольным, мы пралезьлі натоўпам у грымёрку. Я падыйшоў да Майка і сказаў, што ніяк не магу навучыцца граць «Прыгарадны блюз». А ён даў мне гітару сваю і кажа: дык што там граць, гэта ж вельмі проста! І ўсё - я сеў на гэтыя акорды. і панеслася гэтая беспэрспектыўная рэч – пісаньне песень», - прыгадаў у адным з сваіх інтэрвію беларускі выканаўца.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ