«Народны альбом» пакажуць у менскім Prime Hall
5549 / 1
01.12.2016

«Народны альбом» пакажуць у менскім Prime Hall

Ідэолягі далі дабро. Канцэрт праекту ўпершыню за 10 гадоў пройдзе ў Беларусі.

Выступ супольнага музычнага праекту заплянаваны на 24 лютага 2017 году на пляцоўцы «Prime Hall», якая месьціцца ў ГЦ «Замак». Яна можа зьмясьціць каля 2000 чалавек. Арганізатар канцэрту Ўладзімер Шаблінскі атрымаў гастрольнае пасьведчаньне ад Менгарвыканкаму. 2 сьнежня стартуе продаж квіткоў. Кошт — ад 20 да 60 рублёў, танцпляц — 35 руб.

Дагэтуль апошні раз «Народны альбом» выступаў на сваё 10-годзьдзе ў Менску ў 2007 годзе ў клюбе «Фартуна». Вялікі канцэрт да 20-годзьдзя праекту у верасьні 2016 году зладзіў тэлеканал «Белсат» на сцэне Падляскай опэры і філярмоніі ў Беластоку. Менавіта ў такім пашыраным складзе праект выступіць у Менску.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ: