«Ягорава гара» прэзэнтавала «калядны» сынгл (аўдыё)
Музыкі адзначылі зімовыя сьвяты новым рэлізам «Сьвяты вечар».
У самотнік увайшлі дзьве новыя песьні — «Ой, у леску» і «Бегла Колядка». Першая паходзіць з Жыткавіцкага раёну, гомельскага Палесься, а другая складаецца з трох сьпеваў, якія пяяліся на Берасьцейшчыне (фрагмэнт зь «Бегла Калядка») ды Магілёўшчыне (частка з «Калядачкі, бліны-ладачкі» ды «Як пашла Каліда ды кругом гарада»). Сьпевы ўзятыя з архіву Ірыны Глушэц, якая працуе ў Гомельскім цэнтры народнай творчасьці. «Ужо ў саміх тэкстах гэтых песень адчуваецца сьвяточны настрой, таму цалкам натуральна пад іх весяліцца ды танчыць. З гэтага і сыходзіў, калі рабіў сучасныя апрацоўкі», — сказаў Tuzin.fm лідэр каманды Ягор Палешук.
Жывая прэзэнтацыя сынглу адбудзецца ў гомельскім бары «Кватэрнік» 7 студзеня. Падрабязнасьці — у нашай афішы. Сынгл цалкам можна паслухаць у афіцыйнай суполцы гурту.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ