«1863». Баявы самотнік ад гурту «Адарвірог» (прэм’ера)
4030 / 0
17.03.2017

«1863». Баявы самотнік ад гурту «Адарвірог» (прэм’ера)

Сваю новую песьню музыкі зь менскай фольк-мэтал каманды прысьвяцілі паўстанцам Кастуся Каліноўскага і сёньняшнім змагарам за свабоду.

Самотнік «1863» папярэднічае выхаду дэбютнага альбому «Адарвірог», які будзе звацца «Край паданьняў». «Назва нашага гурту адсылае да „Ладзьдзі роспачы“ Ўладзімера Караткевіча, а ўся наша творчасьць прасякнутая легендамі і атмасфэрай слаўнай мінуўшчыны. Наш новы твор прысьвечаны паўстанцам Кастуся Каліноўскага, якія змагаліся за волю роднай зямлі. Прысьвечаная яна і тым, хто сёньня прагне пазбавіцца ланцугоў няволі», — кажуць музыкі з нагоды прэзэнтацыі песьні на Tuzin.fm. На «1863» плянуецца зьняць таксама кліп.

Жывая прэзэнтацыя альбому «Край паданьняў» заплянаваная на 19 сакавіка ў клюбе «Re:Public», а 30 красавіка гурт выступіць на ўкраінскім фэстывалі «Фарпост». Сачыць за навінамі «Адарвірог» можна праз афіцыйную суполку.

Tuzin.fm, фота hitkiller.com