2564 / 0
16.12.2013

Абвешчаны склад удзельнікаў музычнага маратону ад ili-ili

Арганізатары з гурта ili-ili і пляцоўкі Talaka.by назвалі склад удзельнікаў акцыі «Музычны цэх. Talaka.Party».

Паводле задумы, вялікі канцэрт будзе доўжыцца 12 гадзінаў і ў ім возьмуць удзел 14 выканаўцаў розных стыляў, якія пяюць па-беларуску, ці прынамсі маюць у рэпэртуары беларускія песьні. Месца правядзеньня — прастора «ЦЭХ» 1 лютага. Як заяўлялі арганізатары, гэтай сваёй акцыяй яны хочуць паспрыяць яднаньню беларускай музычнай супольнасьці.

Важны момант — уваход на канцэрт будзе вольным. Падчас яго правядзеньня можна будзе зрабіць ахвяраваньне. Сабраныя грошы пойдуць на пакрыцьцё выдаткаў на арганізацыю імпрэзы.

У вялікім канцэрце возьмуць наступныя гурты і выканаўцы: «J:морс», ili-ili,  Navi, Naka Piano, Hurma, «НагУаль», Паліна Рэспубліка, Zui, Сяргей Пукст, Rahis, BosaeSonca, Pawa, Martin S., SP Kava.

Ня выключана, што сьпіс выступоўцаў яшчэ папоўніцца.

Tuzin.fm

Тэгi: