1967 / 0
17.12.2013

Аляксей Пратасаў аднаўляецца пасьля апэрацыі

Музыкант перанёс у Варшаве апэрацыю ў сувязі з ракам горла. Мэдыкі кажуць, што ўсё прайшло пасьпяхова і ў сакавіку наступнага году заснавальнік Ambassador21 можа вярнуцца на сцэну.

Несуцяшальны дыягназ Аляксею быў пастаўлены на досыць раньняй стадыі. Таму спадзевы на пасьпяховую апэрацыю апраўдаліся. Яна прайшла ў Варшаве. «Пухліну ўдалілі, з 30 сьнежня пачнецца курс прамянёвай тэрапіі ў варшаўскай клініцы. Прагнозы дактароў даволі аптымістычныя», — кажа жонка музыканта Натальля Пратасава, якая выступае разам зь ім на сцэне ў складзе праекту Ambassador21. Мяркуецца, што Аляксей цалкам адновіць голас ды вернецца на сцэну ў сакавіку наступнага году.

Музыкі выказваюць падзяку за падтрымку і дапамогу ўсім неабыякавым людзям. Шмат у чым дзякуючы ім, стала магчымай даволі дарагая апэрацыя. Кампанія ня згортваецца. Адзін з спосабаў падтрымкі Аляксея — набыць прадукцыю ягонага гурта.

Tuzin.fm

Тэгi: