2461 / 0
17.12.2013

Apple Tea адмовіліся выступаць на «Нацыянальнай музычнай прэміі»

Гурт Apple Tea пакінуў цырымонію праз арганізацыйны вэрхал.

Музыкаў паклікалі на цырымонію, каб уручыць узнагароду, як «Найлепшаму джаз-выканаўцу». Меркавалася, што яны сыграюць на вялікім канцэрце ў Палацы рэспублікі, але іх выступу гледачы не дачакаліся. Apple Tea ў поўным складзе пакінулі імпрэзу. Гэтую інфармацыю Tuzin.fm пацьвердзіў кіраўнік гурта Ігар Сацэвіч: «Мы выступаем ужывую, але нам не далі магчымасьці адладзіцца. На нас не хапіла часу. Паколькі нам адмовілі, мы вырашылі не выходзіць на сцэну».

Дзяржаўная музычная прэмія штогод выклікае ўсё больш нараканьняў з пункту гледжаньня як тэхнічнай, так і творчай арганізацыі. Шэраг яскравых прадстаўнікоў незалежнай сцэны наогул падкрэсьлена ігнаруецца з «ідэйных» меркаваньняў. Сёлета ў сьпісах намінантаў ізноў не было ані Вольскага, ані Вайцюшкевіча, ані «Ляпіса Трубяцкога».

Цудоўны рэпартаж з прэміі можна пачытаць на сайце Ultra-Music. Журналісты гэтага парталу, дарэчы, заявілі, што больш наведваць гэтае мерапрыемства не зьбіраюцца.  «Два гады мы лічылі гэта забаўным, а цяпер нам канчаткова стала сумна. Каб не сумаваць, Ultra-Music вырашыў больш не хадзіць на Нацыянальную музычную прэмію».

Tuzin.fm

Тэгi: