Актрысу тэатра і кіно Алену Гіранок збівалі пасля затрымання
1946 / 0
27.10.2020

Актрысу тэатра і кіно Алену Гіранок збівалі пасля затрымання

Уначы яе адпусцілі з Маскоўскага РУУС. Цяпер яна знаходзіцца дома.

"У аўтобусе мне заламалі рукі і крыху пабілі, бо патрабавала, каб чалавека, які ляжаў у праходзе і задыхаўся, паднялі, — распавядае Алена Гіранок. — Яны патрабавалі, каб я ішла па гэтым чалавеку ўглыб аўтобуса." 

Актрысу затрымалі на акцыі пратэсту ўвечары 26 кастрычніка, частку ночы яна правяла ў Маскоўскім РУУС.

Гіранок — актрыса Тэатра-студыі кінаактора, здымаецца ў кіно. Адна з апошніх яе работ — роля жонкі Янкі Купалы ў аднайменным фільме. Агучвае Бусліка ў "Калыханцы"

Вось як пракаментавала затрыманне Вера Палякова, калега Гіранок, жонка міністра Макея:

 

Народны артыст Беларусі Аляксандр Яфрэмаў, мастацкі кіраўнік Тэатра-студыі кінаакцёра, дзе грае Алена, пракаментаваў усё наступным чынам: "Я приехал пару дней назад, мне не до разговоров сейчас. Я сам ещё должен разобраться, что здесь происходит".

Тэгi: