472 / 0
03.11.2020
Дзмітрый Строцаў: На галаву надзелі мяшок і адвезлі ў КДБ
Паэт Дзмітрый Строцаў адбыў 13 сутак зняволення ў жодзінскай турме.
Па вызваленні творца падзяліўся з «Нашай Нівай» уражаннямі ад арышту:
Я ішоў дадому з «Беларусбанка», але за некалькі крокаў ад пад’езда мне надзелі на галаву мяшок, пагрузілі ў мікрааўтобус і, як я потым зразумеў, адвезлі ў КДБ на Камсамольскую.У КДБ мы знаходзіліся гадзіны паўтары, знаёміліся, як мне здаецца. Я адмаўляўся ад усяго, але ў мяне не быў заблакаваны тэлефон, і там яны знайшлі мноства дадатковых матэрыялаў, якія маглі неяк падставіць іншых людзей. Таму я пагадзіўся на той эпізод, дзе быў адзін. Падпісаў пратакол, што згодны. Пасля гэтага мяне прывезлі ў Цэнтральны РУУС.Пры затрыманні не білі, нават калі змясцілі ў мікрааўтобус, надзелі мяшок і кайданкі, то ветліва спыталі: «Як сэрца?». Я ім нічога не адказваў да таго моманта, як не знялі мяшок і не адвялі ў кабінет следчага. Першае, што я сказаў — я вам не давяраю, вы мяне скралі.Следчы прадставіўся не супрацоўнікам КДБ, а міліцыянерам, яму я прапаноўваў пераходзіць на бок народа, бо «вашы дні злічаныя». Калі мяне выводзілі, то я зразумеў, што гэта КДБ, мне кепска надзелі мяшок, я ўсё бачыў.
Я даў шмат інфанагодаў, занадта шмат і свабодна публікаваў матэрыялаў на фэйсбуку.
паводле nashaniva.by
Тэгi:
за тыдзень
за месяц
За ўвесь час
60135 / 16
10.02.2014 /
Dzieciuki
57807 / 3
13.01.2015 /
Ляпіс Трубяцкі
56997 / 34
02.04.2015
49137 / 0
27.10.2017
25344 / 1
19.07.2019 /
Zabelov Group
за тры месяцы
за год
За ўвесь час
67416 / 1
30.12.2015 /
Зьміцер Вайцюшкевіч
56997 / 26
03.03.2015 /
Андрэй Макарэвіч (Андрей Макаревич)
53730 / 1
12.09.2014 /
Brutto
52111 / 14
17.04.2014 /
MAMA
35989 / 0
26.09.2017 /
Akute
за тры месяцы
за год
За ўвесь час
53668 / 2
11.09.2014 /
Dzieciuki
47030 / 0
26.09.2013 /
Naviband
43809 / 0
24.10.2013 /
Hurma
34854 / 0
24.08.2017 /
Лявон Вольскі
33560 / 0
24.08.2017 /
Hurma
КАМЕНТАВАЦЬ