Насту Захарэвіч асудзілі на 15 сутак
863 / 0
05.11.2020

Насту Захарэвіч асудзілі на 15 сутак

Наста - журналістка і лаўрэатка літаратурнай прэміі Алеся Адамовіча

Захарэвіч стаяла каля праспекту Незалежнасці, дзе праходзіць марш людзей з інваліднасцю. Амапаўцы кінуліся за ёй. Захарэвіч зайшла ў кветкавую краму, дзе яе і затрымалі.

Раней яна правяла за кратамі сем дзён.

Насту пакаралі 15-суткавым арыштам.

Тэгi: