
1389 / 0
06.11.2020
«Я той самы мастак, які паказаў АМАПу х**». Мастака Кузьміча пакаралі завочна
Мастак Аляксей Кузьміч ужо два месяцы жыве за мяжой. Але беларускі суд пра яго памятае: днямі Аляксей даведаўся, што за дзёрзкую акцыю на выбарчым участку яго завочна пакаралі 15 суткамі.
Паўтара месяца мастак правёў у Кіеве. Цяпер жыве на два гарады — Парыж і Берлін.
«У Парыж я паехаў да сяброўкі. Мне там спадабалася, я б і застаўся, але ўвялі жорсткі каранцін на месяц — была магчымасць толькі гадзіну на суткі выходзіць на вуліцу. Нутаральна, я збег з парыжскай турмы, бо ў турмах сядзець не вельмі люблю, — усміхаецца Аляксей. — Прыехаў у Берлін па запрашэнні адной рэзідэнцыі. Цяпер жыву тут, даследую розныя тэмы па мастацтве».

Суд вырашыў, што сваёй акцыяй мастак парушыў грамадскі парадак і спакой грамадзян і праявіў яўную непавагу. Сведкай выступіла назіральніца Л.Н. Гераськова. За хуліганства (арт. 17.1 КоАП) суддзя Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня дала мастаку 15 сутак.
Вяртанне на радзіму пачнецца з нар, жартуе Кузьміч:
«Я збіраюся прыехаць у Беларусь, усё ж такі я мастак кантэксту, і цяперашняя сітуацыя ў краіне надзвычай важная для таго роду мастацтва, якім я займаюся. Але пакуль я ў вымушанай эміграцыі, адпачынку. Неабходна з боку паглядзець на тое, што адбываецца, адрэфлексаваць гэтыя працэсы. Я не падаваўся на бежанства і не планую быць імігрантам. Хутчэй я адчуваю сябе як турыст».
Тэгi:
за тыдзень
за месяц
За ўвесь час
60199 / 16
10.02.2014 /
Dzieciuki
57858 / 3
13.01.2015 /
Ляпіс Трубяцкі
57093 / 34
02.04.2015
49309 / 0
27.10.2017
25399 / 1
19.07.2019 /
Zabelov Group
за тры месяцы
за год
За ўвесь час
67908 / 1
30.12.2015 /
Зьміцер Вайцюшкевіч
57065 / 26
03.03.2015 /
Андрэй Макарэвіч (Андрей Макаревич)
53805 / 1
12.09.2014 /
Brutto
52165 / 14
17.04.2014 /
MAMA
36133 / 0
26.09.2017 /
Akute
за тры месяцы
за год
За ўвесь час
53815 / 2
11.09.2014 /
Dzieciuki
47112 / 0
26.09.2013 /
Naviband
43889 / 0
24.10.2013 /
Hurma
34939 / 0
24.08.2017 /
Лявон Вольскі
33649 / 0
24.08.2017 /
Hurma
КАМЕНТАВАЦЬ