
Андрусю Такіндангу прысудзілі 15 сутак арышту
Андрусь быў затрыманы 7 кастрычніка разам з іншымі ўдзельнікамі гурта "Рэха" 7 лістапада.
За дваравы канцэрт для дзяцей і іх бацькоў на 15 сутак таксама асудзілі:
• Леаніда Паўлёнку, лідару гурта "Нагуаль" і ўдзельніку гурту Recha,
• Кастуся Лісецкага, музыку Recha,
• Івана Асідчанку, музыку Recha.
Нагадаем, напрыканцы кастрычніка ў Такінданга выйшаў сольны альбом.
– Калі першы раз запрасілі ў двор, то гэта было такое адкрыццё. Сапраўды, мы прыязджаем на гэты канцэрт і стамляемся, але атрымліваем больш надзеі. Гэта стома непараўнальная з той надзеяй, якую мы атрымліваем. Гэта такое самакіраванне, гэта будучыня Беларусі, таму гэта больш, чым выжыванне. Гэта больш, чым існаванне гурта, гэта наша будучыня, надзея. Гэта многа новай публікі, – дзяліўся ўражаннямі пра дваровыя канцэрты Андрусь для Радыё Рацыя.
КАМЕНТАВАЦЬ