Новы альбом Akute будзе звацца «Reaĺnaść i sny» (відэа)
Прызначана дата жывой прэзэнтацыі трэцяга студыйнага альбому гурта.
Канцэрт з гэтай нагоды адбудзецца 11 красавіка ў менскім Re:Public. Як спадзяюцца музыкі, сам рэліз «Reaĺnaść i sny» пабачыць сьвет раней. Цяпер праца даводзіцца да ладу і адбудоўваецца канчатковы трэк-ліст.
У прэзэнтацыі таксама возьме ўдзел гомельскі электроншчык (((О))), які здабыў адзін з самых істотных прызоў на нядаўных узнагародах Experty.by — альбом году па вэрсіі замежных экспэртаў. «Мы запрасілі праект Мікіты Васільева, бо бачылі яго выступ, да таго ж ён робіць рэмікс на адну зь песень будучага альбому», — патлумачыў Tuzin.fm удзельнік Akute Рома Жыгараў.
Квіткі на прэзэнтацыю альбому «Reaĺnaść i sny» будуць каштаваць ад 90 000 руб. Падрабязнасьці — у суполцы падзеі.
Tuzin.fm
Live-відэа новай песьні «Дзе буду я», здымкі Эўрарадыё
Навошта ĺ такое??? Калі традыцыйнай лацінкай, то будзе так «Realnaść i sny»
КАМЕНТАВАЦЬ