2326 / 3
17.03.2014

Ці ня жарт? Міхалок заявіў пра спыненьне існаваньня «Ляпіса Трубяцкога» (відэа)

Прэс-аташэ гурта «Ляпіс Трубяцкі» пракамэнтаваў Tuzin.fm навіну пра самароспуск гурта.

17 сакавіка на афіцыйным канале гурта «Ляпіс Трубяцкі» на Youtube зьявілася відэа, у якім лідэр гурта Сяргей Міхалок кажа, што самае ганебнае для кожнай каманды — гэта сустрэць 25-гадовы юбілей: «Гурты, якія паважаюць сябе не павінны так доўга жыць, таму „Ляпіс Трубяцкі“ самараспускаецца. Мы адыграем вясеньнія і летнія сэты, а 1 верасьня „Ляпіса Трубяцкога“ больш ня будзе».

Гэтае відэа шакавала прыхільнікаў гурта, якія адразу сталі гадаць: ці гэта чарговы жарт Міхалка альбо праўда. Прэс-аташэ беларускай каманды Аляксандар Бергер у камэнтары Tuzin.fm не пацьвердзіў і не абверг гэтай інфармацыі. «Пакуль я не гатовы нічога камэнтаваць. Канечне, я бачыў гэтае відэа і ўспрыняў яго як праўду. Але калі гэта жарт, я ж ня буду казаць, што гэта жарт. Калі ад гурта будуць далейшыя тлумачэньні, абавязкова паведамлю падрабязнасьці», — сказаў Аляксандар. На пытаньне, якія тэарэтычна прычыны маглі б паўплываць на такую заяву, ён таксама ня ўзяўся адказваць.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    17.03.2014 / 16:37

    Тэг пад ролікам пытаньне здымае. Разьдзел "Гумар":)

  • Анастасія Кацуба
    Анастасія Кацуба / адказаць
    17.03.2014 / 21:29

    А воогуле, калі б так сапраўды здарылася можа і лепей было б. Ляпіс ужо, як кажуць, не торт.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    18.03.2014 / 12:56

    Цікавы паварот - сын Міхалка Паша пацьвердзіў, што ўсё ўсур'ёз: "О заявлении отца я узнал так же, как и все, из видеообращения. Мы с ним не обсуждали это заранее, поэтому я был удивлён. Уже потом связался с отцом, он всё подтвердил и сказал, что устал быть «Ляписом».
    http://ultra-music.com/news/19882

  • КАМЕНТАВАЦЬ