
Надзея Місякова: «Буду прадстаўляць Беларусь, таму песьня па-беларуску» (відэа)
Пераможца адбору да дзіцячага конкурсу «Эўравізія» тлумачыць чаму сьпела па-беларуску.
Само па сабе пытаньне да сьпявачкі зь Беларусі: «Чаму па-беларуску?» ужо выглядае дзікім, але пасьля перамогі ў адборы 14-гадовая Надзея сутыкаецца зь ім пастаянна. «Буду прадстаўляць Беларусь, таму песьня па-беларуску», — сказала яна ў адным з інтэрвію. Песьню «Сокал» яна пераклала зь расейскай на параду журы.
Дагэтуль за ўсю гісторыю ўдзелу Беларусі ў конкурсе толькі двойчы была песьня на сваёй мове, на двух першых конкурсах. У 2003 годзе Вольга Сацюк выканала песьню «Танцуй», а ў 2004 годзе Ягор Воўчак езьдзіў на конкурс з кампазыцыяй «Сьпявайце са мною». Ды яшчэ прадстаўнік краіны на дзіцячай «Эўравізіі-2009» Юры Дземідовіч запісаў беларускамоўную вэрсію конкурснай песьні адмыслова для праекту «Тузін.Перазагрузка».
Дзіцячая «Эўравізія» пройдзе сёлета 15 лістапада ў горадзе Марса (Мальта).
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ