Hok-key анансуе «Знак бяды» (відэатызэр альбому)
2668 / 0
05.04.2014

Hok-key анансуе «Знак бяды» (відэатызэр альбому)

Менская мэтал-каманда Hok-key ў новай працы выказвае заклапочанасьць станам нацыянальнай культуры.

Новы рэліз гурту Hok-key высьпеваў чатыры гады. Па выхадзе EP «Спадчына» (2010) музыкі працягнулі экспэрымэнты з спалучэньнем беларускіх этнічных матываў зь цяжкімі рыфамі. У выніку паўстаў поўнафарматны альбом «Знак бяды», чацьверты па ліку ў дыскаграфіі каманды. «Назва кружэлкі абумоўлена перажываньнямі аб стане нацыянальнай культуры і нашай спадчыны, — кажа ўдзельнік каманды Аляксандар Волчак. — Заняпад народнай самасвядомасьці і абыякавасьць да сваіх каранёў — гэта і ёсьць знак бяды. Словы, сказаныя Багушэвiчам у пазамінулым стагодзьдзі пра тое, што ня трэба забываць мовы нашай, надзвычай актуальныя цяпер».

Hok-key — адна з найстарэйшых беларускіх мэтал-камандаў. Сёлета адзначае 20 гадоў сваёй дзейнасьці. Вялікі канцэрт з нагоды выхаду альбому «Знак бяды» адбудзецца 28 красавiка ў клюбе «Пiраты». Падрабязнасьці — у нашай афішы.

Tuzin.fm

Тэгi: