
Вайцюшкевіч даў надзвычай шчырае інтэрвію: «Ты толькі распраўляеш крылы, а табе — дубінай па галаве» (відэа)
Напярэдадні канцэрту свайго WZ-orkiestra Зміцер Вайцюшкевіч распавёў пра свае намеры і агучыў малавядомыя факты з свайго творчага жыцьця ў інтэрвію для сайту Budzma.by.
Сьпявак у прыватнасьці заявіў пра свой намер зрабіць канцэрт-прысьвячэньне Марку Бэрнесу і Леаніду Ўцёсаву ды запісаць песьні на вершы Віталя Рыжкова і Міхася Стральцова. А вось працу над альбомам на вершы Анатоля Сыса ён перапыніў: «У пэўны момант усе сталі займацца Сысом і ў мяне зьявіліся іншыя ідэі, бо я люблю працаваць у вольнай прасторы, не зьвязанай з спаборніцтвамі на тэму хто лепей прасьпявае таго ці іншага аўтара». Апынулася, што Вайцюшкевіч таксама спрабуе пісаць вершы — белыя. А таксама грае ў тэатры — пяць гадоў як ён штомесяц выходзіць на сцэну тэатру-студыі «Буфо» Януша Юзэфовіча ў Варшаве. Выканаўца таксама прыгадаў часы, калі ён граў у гурце «Палац», патлумачыў чаму не пайшоў далей у фольк-кірунку, выказаў сваю стаўленьне да сучаснай беларускай музыкі ды распавёў яшчэ нямала чаго цікавага.
З нагоды будучага канцэрту у клюбе «Піраты» 6 лютага Вайцюшкевіч зазначыў: «Клюбны фармат не азначае, што трэба пускацца ў шалёныя скокі. У іншых краінах цалкам нармальная сытуацыя, калі людзі прыходзяць у клюб паслухаць такую музыку ў нефармальнай абстаноўцы, зь півам ці без. Неабавязкова трэсьціся і падаць на танцпляцы. Чэскі сьпявак Ярамір Нагавіца, напрыклад, часта выступае ў клюбным фармаце…»
Цалкам інтэрвію зь Зьмітром Вайцюшкевічам можна пачытаць на сайце Budzma.by
КВІТКІ НА КАНЦЭРТ WZ-ORKIESTRA МОЖНА НАБЫЦЬ ОН-ЛАЙН І Ў КАСАХ KVITKI.BY
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ