PunKrot выдаў дзьвюхмоўны альбом сваіх галоўных песень (cпампаваць)
Новы альбом каманды завецца «Рок-н-ролльщик» і складаецца зь песень на расейскай і беларускай мовах.
PunKrot адна з самых канцэртуючых беларускіх панк-рок камандаў. Музыкі прэзэнтавалі ўжо свой новы рэліз ужывую на канцэрце ў Рэчыцы. 14 траўня будзе канцэрт у Менску, у клюбе «Алекс’C», а 17 траўня ў Пецярбургу ў Route 148. У альбом «Рок-н-ролльщик» увайшлі 11 трэкаў, у асноўным гэта перазапісаныя рэчы з папярэдніх альбомаў «Made in Mihanovichi», «Акула», «Беларусь». Альбом запісваў саўндпрадусар Яўген Сірата, праца вялася на Chameleon Studio і Quadro Studio.
PunKrot імкнецца разнастаіць расейскамоўны матэрыял песьнямі па-беларуску. «Сам я паходжу з Расеі, — кажа лідэр каманды Мікалай Кротаў. — Таму выказваць свае думкі мне, вядома ж, прасьцей на сваёй мове, але спрабуем складаць і песьні па-беларуску, пазыцыянуем свой гурт як дзьвюхмоўны. На нашым новым альбоме тры трэкі па-беларуску».
Адну з новых песень «Калі ласка» гурт прадстаўляў ужо на Tuzin.fm. Бліжэй з альбомам можна пазнаёміцца на сайце Realmusic.ru, дзе адбыўся рэліз, а таксама ў суполцы каманды.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ