2084 / 0
27.05.2014

Віталь Качаткоў стаў ляўрэатам расейскага «Звездопада талантов» (аўдыё)

Сьпявак з Маладэчна заняў другое месца на конкурсе ў Маскве зь песьняй па-беларуску.

Міжнародны фэстываль-конкурс «Звездопад талантов» праводзіцца ў Маскве ўжо сем гадоў. Сёлета сярод пераможцаў апынуўся беларус Віталь Качаткоў зь песьняй на беларускай мове «Уцякае сонечны прамень» на словы Аксаны Ярашонак.

«Я быў ня ў лепшай форме, бо прыхварэў. Тым больш прыемна, што адзначылі за вакал. Мне здаецца, беларуская мова тут уратавала і дапамагла. Прывітаўся і разьвітаўся я таксама па-беларуску», — сказаў сьпявак у інтэрвію Tuzin.fm. Па выніку галасаваньня журы, якое складалася з выкладчыкаў па вакале вядучых маскоўскіх ВНУ, ён заняў другое месца сьледам за пераможцам Алібекам Салікавым з Караганды.

29 траўня Віталь Качаткоў дае сольны канцэрт у родным Маладэчне на сцэне драмтэатру.

Tuzin.fm