Андрэй Дзяркоў зьдзейсьніў учынак (відэа)
Гурт «Майтай» даў рэдкі канцэрт, у межах якога ўпершыню выканаў песьню «Полымя».
Андрэй Дзяркоў выступаў з сваім гуртом «Майтай» у клюбе «Таранціна». Канцэрт — падзея для саміх музыкаў і ды іх прыхільнікаў, бо Дзяркоў з гітараю на сцэну выходзіць гады ў рады. Бліжэй да канца, калі выкананыя абраныя рэчы з альбомаў «Рассветы» ды «Бангкок-рок», Дзяркоў просіць у публікі ўвагі: «Цяпер я пераходжу на беларускую мову». Заля сустракае заяву воплескамі. Андрэй распавядае, што зараз будзе першае жывое выкананьне яго песьні «Полымя». Песьня прысвечаная свабодзе, песьня да якой ён ішоў вельмі працяглы час…
У беларусізацыі «Майтай» няма ні каліва каньюктурнасьці, імкненьня спадабацца ды прыцягнуць новую публіку. Наадварот такі паварот досыць рызыкоўны, праз актыўнае выказваньне сваёй пазыцыі ды такую гарачую падтрымку сваёй мовы творца ў гэтай краіне можа страціць нават той мізэр, які ёсьць у пляне ратацыяў на радыё і добразычлівага стаўленьня з боку тутэйшых тэлевізійнікаў і дзяржаўнае прэсы. Таму безумоўна Дзяркоў зрабіў учынак.
Поўны тэкст пра ўчынак Андрэя Дзяркова і фотарэпартаж з канцэрту «Майтай» — на сайце Budzma.by
Tuzin.fm, відэа — Яўген Шапчыц
КАМЕНТАВАЦЬ