Прымаюцца заяўкі на выступ у фэсьце «Амбасовішча-2014»
10-ы па ліку музычны фэст пройдзе 28 жніўня на тэрыторыі амбасады ЗША ў Беларусі.
Фэстываль «Амбасовішча» прысьвечаны свабодзе творчага выяўленьня. Ён ладзіцца штогод на тэрыторыі амбасады ЗША ў Беларусі. Сёлета арганізатары фэсту прапанавалі падаць заяву на ўдзел у фэстывалі ўсім ахвочым, як прафэсійным, так і аматарскім гуртам якога заўгодна жанру. Адзінае патрабаваньне — заяўнік не павінен удзельнічаць у ранейшых фэстах «Амбасовішча».
Заявы прымаюцца да 18 чэрвеня ўключна. У выніку будзе адабрана ня больш за 20 выканаўцаў для далейшага публічнага галасаваньня. Імёны пяці пераможцаў адбору, якія возьмуць удзел у фэсьце, абяцаецца паведаміць 15 ліпеня.
З правіламі падачы заяваў можна пазнаёміцца на афіцыйнай старонцы амбасады ў Facebook.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ