Re1ikt і Haina заклікаюць назваць адну з вуліц Менску ў гонар Барадуліна (далучыцца)
Шэраг беларускіх рок-гуртоў далучыліся да кампаніі «Вуліца Барадуліна».
Кампанія «Вуліца Барадуліна» толькі пачынаецца. Яе мэта — ушанаваць памяць Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ды назваць у яго гонар адну з вуліц у Менску і Ўшачах, на малой радзіме творцы. Ініцыятары кампаніі заклікаюць падпісвацца пад зваротам у Савет міністраў, які ўпаўнаважаны прыняць такое рашэньне. Прапануецца таксама ўстанавіць мэмарыяльную шыльду ў гонар Рыгора Барадуліна ў доме ў Менску, дзе ён жыў, прысвоіць імя паэта школе ва Ўшачах і адкрыць літаратурны музэй.
Аднымі зь першых ініцыятыву падтрымалі беларускія музыкі. У межах кампаніі «Вуліца Барадуліна» 29 чэрвеня будзе праведзены канцэрт, у якім возьме ўдзел гурт 2013 году па вэрсіі Tuzin.fm — Re1ikt, адны з самых яскравых дэбютантаў гэтага году на беларускай незалежнай сцэне — Haina. Да іх таксама далучаюцца Leibonik band i Tesaurus. Канцэрт пройдзе ў клюбе «Графіці» з вольным уваходам.
Адмысловы выпуск рубрыкі !OUT на Tuzin.fm — 12 галоўных песень на вершы Барадуліна.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ