У Tuzin.fm чатыры намінацыі ў шорт-лісьце AD.NAK!
2519 / 0
23.06.2014

У Tuzin.fm чатыры намінацыі ў шорт-лісьце AD.NAK!

Партал Tuzin.fm трапіў у шорт-ліст пятага фэстывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! у шэрагу намінацыяў.

У апублікаваны шорт-ліст фэстывалю трапіла некалькі праектаў, зьвязаных зь дзейнасьцю парталу Tuzin.fm. У блёку «Графічны і камунікацыйны дызайн» іх два — у намінацыі «Лягатып» на перамогу прэтэндуе «Тузін.Немаўля», аздоблены студыяй «Адліга», а ў намінацыі «Афіша» — афіша да кінафільму «Прастытутка» з праекту «Тузін.Немаўля», якую зрабіла мастачка Васіліса Паляніна-Календа. У катэгорыі «Інтэрактыўная рэкляма» («Web-сайт») вылучаны новы дызайн нашага парталу, які зрабіла арт-студыя Pras.by.

Праект Tuzin.fm і Падляскай опэры і філярмоніі «Тузін.Немаўля» намінуецца таксама ў катэгорыі «Грамадзказначныя праекты». Тут жа прысутнічае таксама праект сэрыі эксклюзіўных канцэртаў беларускіх выканаўцаў «Tuzin.Unplugged/Жывы Тузін», які рэалізуецца ўжо чацьверты сэзон разам з кампаніяй «Будзьма беларусамі!».

Пераможцы ва ўсіх намінацыях будуць названыя 25 чэрвеня на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджаньня. На імпрэзе будзе нямала музычных цікавостак. Гурт TaninJazz упершыню пакажа песьні з сваёй беларускамоўнай праграмы, гурт S°unduk сыграе беларускамоўны сэт, упершыню на фэсьце выступіць Uzari, таксама абяцаецца сюрпрыз, анансаваны як «вядомыя музыкі ў адным творчым праекце і нарэшце на Радзіме».

Tuzin.fm