Пётар Клюеў (Амплітуда сьмеласьці)

Пётар Клюеў (Амплітуда сьмеласьці)

Праект, які заснаваў сьпявак і піяніст Пётар Клюеў разам з гітарыстам Уладзімерам Майсюком у 2015 годзе. У яго ўвайшлі таксама басіст Алесь-Францішак Мышкевіч (Trubetskoy, «Крамбамбуля»), бубнач Аляксандар Старажук (Trubetskoy). Назву гурту дала аднайменная песьня, напісаная на верш Рыгора Барадуліна. Дэбютны выступ адбыўся ў Варшаве на акцыі "Салідарныя зь Беларусьсю" увосень 2015. Пётар Клюеў таксама выступае ў сольнай якасьці і ў калябарацыі зь іншымі выканаўцамі.
2346 / 0
16.02.2019
Пятро Клюеў у #BML — пра Пагоню, ЛСП і дзяўчат (поўнае відэа)

Пятро Клюеў у #BML — пра Пагоню, ЛСП і дзяўчат (поўнае відэа)

У студыю аўтарскага праекту Сяргея Будкіна Belsat Music Live завітаў Пятро Клюеў — выканаўца, які ў свае няпоўныя 30 гадоў мае багатую і захапляльную біяграфію.

7350 / 0
28.02.2017
Люблю ці кахаю

Люблю ці кахаю

Сьпявак Пётар Клюеў разам з кіраўніком «Арт-сядзібы» Паўлам Белавусам, які запусьціў уласны рэп-праект Bumitlum, прэзэнтуюць у 9-м туры аўдыёчарту сумесную песьню «Люблю ці кахаю».

8465 / 0
08.10.2016
Асьцярожна, лістапад

Асьцярожна, лістапад

Пётар Клюеў разам з гуртом «Амплітуда сьмеласьці» прэзэнтуе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm новую вэрсію свайго галоўнага гіта — «Асьцярожна, лістапад». Тэкст да выкананьня сьпеваку прапанаваў паэт Генадзь Бураўкін незадоўга да сьмерці.

4269 / 0
03.11.2015
Амплітуда сьмеласьці

Амплітуда сьмеласьці

У новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm праект Пятра Клюева і Ўладзімера Майсюка прадстаўляе песьню «Амплітуда сьмеласьці» на верш Рыгора Барадуліна, якая натхніла музыкаў на стварэньне праекту.