Akute
Cтвораны ў 2008 годзе ў Магілёве былымі ўдзельнікамі гурта «Глюкі» — Стасам Мытнікам (вакал, гітара) і Раманам Жыгаравым (бас-гітара). Пры канцы 2009 году Akute зь першай песьняй «Адзіноцтва» перамаглі ў гіт-парадзе на Tuzin.fm. Пераможцы «Басовішча-2010», «Верціфэст-2010» (Кіеў), ляўрэаты «Graffiti Open Music Fest — 2010», намінацыі «Рок-прарыў году» на «Рок-Каранацыі-2011», «Героі году» ў 2012 па вэрсіі Tuzin.fm, «Гурт году» ў 2012 на прэміях «Даём рады», Ultra-Music Awards і Rock Profi…Akute граюць па песьні з кожнага альбому ў #BML Premium (поўнае відэа)
У прэміюм-выданьні аўтарскага праекту Сяргея Будкіна Belsat Music Live з жывым сэтам у прысутнасьці гледачоў выступіў гурт Akute.
Найлепшы альбом сэзону на TuzinFM — «Plastyka» ад Akute!
Чацьверты нумарны альбом магілёўскай каманды перамог у выніковым туры альбомнага чарту.
Ад Львова да Масквы. Цуды «Плястыкі» ад Akute (аўдыё)
Альбом «Płastyka» прызнаны наведнікамі Tuzin.fm найлепшым у галасаваньні ў CD-чарце ў лютым. Akute зьбіраюцца абкатаць сваю праграму ў туры па Беларусі, Украіне ды Расеі.
Belsat Music Live №2. Akute (відэа + новы анонс!)
Гасьцямі другога выданьня Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» стаў гурт Akute, які нядаўна выдаў альбом «Plastyka».
Akute: «Мы ўпэўнена глядзім у будучыню» (аўдыё)
Песьня «Калі б я застаўся з табой» гурту Akute перамагла ў 4-м туры аўдыёчарту на Tuzin.fm.
Akute дасьць канцэрт па заяўках слухачоў (+ топ-5 відэа)
Музыкі заявілі, што на сваім сольным канцэрце 22 красавіка ў Менску ў межах праекту «Жывы Тузін» сыграюць тыя песьні, якія абяруць іх прыхільнікі.
Akute выступіць у «Жывым Тузіне» (аўдыё)
Магілёўскі гурт дае сольны канцэрт у Менску 22 красавіка ў клюбе «ILI», на якім зайграе свае найлепшыя песьні і прэзэнтуе новы сынгл.
Akute: хутчэй, вышэй, мацней!
Відэакліпам месяца на Tuzin.fm стала праца рэжысэра Арцёма Лобача на песьню гурта Akute «Бегчы». Ролік набраў 447 галасоў, а яго адрыў ад другога месца склаў 222 галасы!
Akute: шчасьце быць першымі
Гурт Аkute зь песьняй «Наскрозь» перамог у 2-м туры аўдыё-чарту, да ўсяго гэты твор стаў самай пампаванай песьняй лістапада на Tuzin.fm.