«Рокаш» справіць 10-годзьдзе вялізным канцэртам і новым EP (відэа)
2718 / 0
30.09.2014

«Рокаш» справіць 10-годзьдзе вялізным канцэртам і новым EP (відэа)

Адзін з самых адметных гуртоў на беларускай фольк-сцэне сур’ёзна рыхтуецца да свайго юбілею.

Новы ЕР каманды звацца «Пад знакам крумкача». «Рокаш» паўстаў увосень 2004 году. Музыкі бачаць сэнс сваёй творчасьці ў тым, каб разбурыць стэрэатып адносна таго, што фолькавая музыка архаічная па сваей сутнасьці і ня мае рэсурсаў для далейшага разьвіцьця. Дзеля гэтага яны экспэрымэнтуюць з стылямі. Песьні «Рокашу» двойчы траплялі ў лік 12 галоўных гітоў сэзону на «Тузіне Гітоў»: у 2009-м гэта была «Дзеці паўночнага ветру», а ў 2011-м — «Крылы», якая паводле шматлікіх водгукаў наогул лічыцца найлепшай песьняй гурта.

Юбілей «Рокаш» справіць 25 кастрычніка ў клюбе Re:Public. Удзел у вялізным канцэрце акрамя герояў вечару возьмуць гурты Pawa, Re1ikt, Unia i Rosy, адмысловым госьцем будзе Алег Хаменка.

З такой нагоды на Tuzin.fm аднавілася старонка гурта «Рокаш», дзе можна пачуць і спампаваць усе песьні, зь якімі музыкі ўдзельнічалі ў чартах у розныя гады.

Tuzin.fm

Архіўнае відэа. Кліп на песьню «Запалі агонь» (2007)

Тэгi: