Зьмітра Вайцюшкевіча афіцыйна выключылі з «чорнага сьпісу»
Выканаўца рыхтуецца да першага легальнага сольнага канцэрту празь перапынак у тры гады.
Менгарвыканкам выдаў гастрольнае пасьведчаньне на канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча, які плянуецца зрабіць 29 кастрычніка ў ДК імя Шарко ў Менску. Пра гэта выканаўца паведаміў парталу Tuzin.fm. «Безумоўна радуюся магчамасьці ізноў зьяўляцца перад публікаю, рыхтую з гэтай нагоды разам з WZ-orkiestra праграму з найлепшых песень, а калі квіткі добра пойдуць, дык заявім яшчэ адзін канцэрт з прэзэнтацыяй шансон-праграмы», — зазначыў Зьміцер.
Апошні афіцыйны канцэрт Вайцюшкевіч даў 8 сакавіка 2011 году, пасьля чаго апынуўся ў «чорным сьпісе». Упершыню за тры гады выканаўца легальна выступіў на прэзэнтацыі праекту «Re:Песьняры». Гэты яго выступ узгадняўся на ўзроўні адміністрацыі прэзыдэнта.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ