Baisan і Buben бяруцца ўзьняць беларускі skweee (відэа)
Электронна-паэтычны дуэт прадставіў новы кліп і праанансаваў новы альбом «Skweee Belarus».
Baisan (Алесь Плотка) і Buben (Уладзіслаў Бубен) візуалізавалі адзін з сваіх твораў, які ўвайшоў у іх сумесны альбом «Iamb-n-Bass». Відэа на лірычны трэк «F5» было зроблена з ужываньнем тэхналёгіі «digital bооmbastick», гэта калі ў выявы літар устаўляюцца нябачныя звычайнаму воку сымбалі. Аўтар відэа — Анатоль Курысь, вядомы сваімі відэапрацамі для берасьцейскага гурта Saint Gooseberry.
Другі альбом Baisan і Buben будзе мець назву «Skweee Belarus», яго рэліз адбудзецца 21 лістапада на лэйбле Believe Digital. Skweee — гэта кірунак электроннай музыкі, нядаўна адзін з пачынальнікаў стылю фін Mesak прачытаў адмысловую twitter-лекцыю для наведнікаў Tuzin.fm пра гэты стыль.
Сынгл з будучага альбому ўжо можна праслухаць на Soundcloud, яго стваральнікі запрашаюць на найбліжэйшы музычна-паэтычны шабаш «Касьмічны Пшанічны», які адбудзецца 7 лістапада.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ