Дызайнэр, які зацікавіў Снуп Дога: «Яму вельмі спадабаўся беларускі арнамэнт»
5997 / 0
05.11.2014

Дызайнэр, які зацікавіў Снуп Дога: «Яму вельмі спадабаўся беларускі арнамэнт»

Амэрыканскі рэпэр Snoop Dogg упадабаў калекцыю гаджэтаў зь беларускім арнамэнтамі, які распрацаваў дызайнэр зь Віцебску.

Мастак зь Віцебску Boorj і Snoop Dogg сябруюць у сацыяльных сетках. Амэрыканскі рэпэр неаднойчы лайкаў яго працы і фоткі ды суправаджаў іх камэнтарамі. Звычайнае віртуальнае сяброўства перарасло ў больш канкрэтную справу. Рэпэр афіцыйна падтрымаў сэрыю цішотак пад агульнай назвай «Snoop Loves Belarus», якія распрацаваў беларускі дызайнэр. «Снуп Дог сапраўды даўно сочыць за творчасьцю нашай суполкі. Калі ён пабачыў цішоткі і гаджэты зь беларускім арнамэнтам, то адразу ж іх упадабаў ды зьмясьціў у сябе на старонцы. Цяпер вядзем шчыльную працу над наступнай калекцыяй», — паведаміў Boorj парталу Tuzin.fm.

Snoop Dogg — адзін з самых значных рэпэраў у сьвеце. У Беларусі ён яшчэ ніколі не выступаў.

Tuzin.fm, фота Taringa.net

Тэгi: