Загінуў Андрэй Кузьменка з гурта «Скрябін»
Украінскі музыка загінуў у панядзелак, 2 лютага ў 8:20 у выніку ДТЗ.
Трагічнае здарэньне адбылося каля сяла Лазаватка, у Крывароскім раёне ў выніку сутыкненьня джыпа, у якім ехаў сьпявак, з грузавіком. Пра гэта паведамляе ўкраінскі сайт «Обозреватель» са спасылкай на дэпартамэнт ДАІ МУС Украіны. 46-гадовы сьпявак сканаў на месцы ад атрыманых траўмаў…
Андрэй Кузьменка, вядомы пад мянушкаю Кузьма Скрябін. У 1989 годзе заснаваў гурт «Скрябін», зь якім за гэты час запісаў 20 студыйных альбомаў. Таксама пісаў кнігі, здымаўся ў кіно, быў тэлевядучым і прадусарам. Кузьма супрацоўнічаў зь беларускім гуртом «Крамбамбуля», зь якім запісаў сумесны сынгл «Суседзі». Некалькі гадоў таму музыкант зь цікавасьцю адгукнуўся на прапанову ад Tuzin.fm паўдзельнічаць у трыб’юце гурту Neuro Dubel, але не хапіла на ўсё часу.
У Андрэя засталася жонка і дачка.
Літаральна ўчора адбылася прэм’ера новага кліпа гурта «Скрябін» пад назвай «Дельфіни».
Tuzin.fm смуткуе з нагоды сьмерці выдатнага сьпевака.
Tuzin.fm, фота joinfo.ua
КАМЕНТАВАЦЬ