«Людзі на балоце» разыходзяцца пасьля прэм’еры новага альбому (відэа)
2819 / 0
24.02.2015

«Людзі на балоце» разыходзяцца пасьля прэм’еры новага альбому (відэа)

Лідэр праекту Алесь Дзянісаў абвесьціў пра тое, што ў такім складзе і пад такой назвай музыкі больш выступаць ня будуць.

Цяпер «Людзі на балоце» сканчаюць працу над сваім другім альбомам, куды ўвойдзе больш за 20 песень на вершы Дануты Бічэль і Марыі Базылюк-Сасьнюк. Як заявіў на сваім сольным канцэрце ў Менску 21 лютага Алесь Дзянісаў, гэты альбом для каманды будзе апошнім у такім складзе і пад такой назваю. Музыкі зьбіраюцца прэзэнтаваць працу на канцэртах у тым ліку ў роднай Горадні, Віцебску, Беластоку, Варшаве і разысьціся. Ужо дакладна вядома, што ў Менску апошні выступ адбудзецца ў клюбе «Графіці» — тым самым месцы, дзе ў траўні 2011 году прайшоў самы першы канцэрт «ЛнБ». Тут жа адбыўся і выступ Алеся Дзянісава.

Праграма «Кароткая гісторыя Беларусі» на вершы Алеся Чобата першапачаткова задумвалася як трэці альбом «Людзей на балоце», але па выніку Алесь вырашыў прадставіць яе ў сольнай якасьці. Відэавэрсію канцэрту глядзіце на Tuzin.fm.

Tuzin.fm